За суткі ў Беларусі на пажарах загінула 12 чалавек

Усяго ж за суткі зафіксавалі 42 пажары, болей за ўсё іх было ў Віцебскай вобласці — 11. Агульныя страты ад іх склалі 138 мільёнаў рублёў, перадае БЕЛТА.

Спецыялісты МНС нагадваюць, што ў зімовы перыяд прычынай пажару можа быць парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення, таму гаспадарам прыватных дамоў трэба сачыць за станам дымаходаў і пячэй. Нярэдка трагедыі адбываюцца праз неасцярожнасці пры паленні.