За суткі ў Віцебску знайшлі 7 кілаграмаў ртуці (фота)
Супрацоўнікі МНС двойчы выязджалі на абясшкоджванне небяспечнага металу.
Сем кілаграмаў ртуці было знойдзена ў Віцебску ўсяго за адны суткі. У панядзелак удзень на лінію МНС патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што падчас прыборкі каля свайго гаража на вуліцы Максіма Горкага знайшоў герметычна закрытую бутэльку, у якой было 5,5 кілаграма ртуці. Супрацоўнікі аддзела хімічнай і радыяцыйнай абароны МНС забралі знаходку для ўтылізацыю. Пагрозы жыццю і здароўю людзей няма.
Праз дзве гадзіны выратавальнікі атрымалі новае паведамленне пра знойдзеную ртуць, гэтым разам ля дома на 2-м Крупскім завулку. Ртуць была ў гумовай грушы, якую падчас прыборкі знайшла пенсіянерка. 1,8 кілаграма металу забралі супрацоўнікі МНС, паведамляе прэс-служба ведамства.
