За тры гады 5 з 2000 інвалідаў-вазочнікаў перасялілі ў зручныя кватэры
Сёлета завяршаецца дзеянне праграмы па стварэнні безбар’еранага асяродка і стварэнні спрыяльных умоваў для людзей з аслабленым рухальным апаратам. Але як паведаміў мэр Мінска Мікалай Ладуцька, горад і надалей працягне дзеянне такой праграмы. Бо, кажа, хоць і зроблена шмат, але далёка не ўсё. Ладуцька: “Будзе прыняты новы дакумент на пяцігоддзе, і праца ў гэтым кірунку будзе працягвацца. Сёлета падземныя пераходы, уваходы ў метро акрэслілі жоўтай фарбай. Але яе, на жаль, трэба пастаянна аднаўляць. Але для сталых людзей, калі рэакцыя паніжаная, гэта папярэджанне, што наперадзе небяспека. Гэта для людзей, якія дрэнна бачаць. "Гаррэмаўтадар" запусціў ліфты, якія ёсць у падземных пераходах. Прычым, яны там не проста ёсць, а працуюць”.
Зараз у Мінску жыве 109 тысяч інвалідаў. З іх 2 тысячы – інваліды-вазочнікі. Менавіта для іх, кажа мэр, у падземных пераходах плануюць ставіць пад’ёмнікі. Але ў Беларусі іх не вырабляюць. Замежныя ж пад’ёмнікі каштуюць 10-15 тысяч долараў. Зараз вырашаецца пытанне з іх набыццём.
Вырашаецца пытанне, кажа Ладуцька, і з перасяленнем інвалідаў-вазочнікаў у больш прыстасаваныя для іх жыцця раёны.
Ладуцька: “Мы пачалі працу па дзвюм тысячам інвалідаў-вазочнікаў. Ну, не па ўсіх дзвюх тысячах, а па тых, хто выказаў жаданне: зрабілі праграму па іх перасяленні ў іншыя кватэры, дзе больш зручныя выйсці на вуліцу”.
Праграма, па яго словах, вырашаецца вельмі складана. Але пяць чалавек з дзвюх тысяч горад здолеў-такі перасяліць у іншыя месцы.