За тры месяцы 2008 года на працу за мяжу выехалі 992 беларусы

За тры месяца 2008 года на працу за мяжу выехалі 992 грамадзяніны Беларусі.  Для параўнання: у 2006 годзе выехала на працу за мяжу 4270 грамадзян Беларусі, а ў 2007 годзе — ужо 6125. Выязджалі пераважна ў краіны Балтыі, Польшчу, Расію, Чэхію.

У той жа час прыехалі ў Беларусь для працы за тры месяцы 2008 года толькі 164 чалавекі, большасць з якіх грамадзяне Турцыі, Таджыкістана, Украіны, Арменіі, Непала.

Для працы ў Беларусі у асноўным едуць будаўнікі, кухары, спартоўцы, выкладчыкі. Акрамя таго, "нелегалы" ў Беларусі таксама часцей за ўсё працуюць на будоўлях і ў сферы грамадскага харчавання.

БелаПАН