За тры месяцы нас стала менш амаль на 13,5 тысяч чалавек

Колькасць насельніцтва Беларусі за студзень—сакавік 2010 года зменшылася на 13,4 тысяч у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года. Як інфармуе БелаПАН, на 1 красавіка ў краіне пражывала 9 млн 473,6 тысяч чалавек. Толькі ў Мінску за тры першыя месяцы 2010 года стала больш жыхароў — на 25 тысяч. У астатніх рэгіёнах краіны гэты паказчык знізіўся. Так, у Гомельскай вобласці стала менш на 3 тысячы чалавек, у Мінскай — на 8 тысяч, у Брэсцкай — на 4 тысячы, у Віцебскай — на 8 тысяч, у Магілёўскай — на 9 тысяч, у Гродзенскай — на 5 тысяч.

За першыя тры месяцы ў краіну прыбылі больш  за 4 тысячы чалавек, з'ехалі — крыху больш за 1,5 тысячы чалавек.