За ўкраінскімі выбарамі будуць назіраць тры беларускія дыпламаты
Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны зарэгістравала трох беларускіх назіральнікаў за выбарамі Прэзідэнта Украіны, якія павінны адбыцца 17 студзеня. Пасведчанні назіральнікаў атрымалі прадстаўнікі Пасольства Беларусі ва Ўкраіне Ігар Ермакоў, Анатоль Канаплянікаў і Юрый Слука. Паводле украінскага выбарчага заканадаўства, 11 студзеня заканчваецца тэрмін рэгістрацыі афіцыйных міжнародных назіральнікаў — ад замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацый.
На сённяшні дзень Цэнтрвыбаркам Украіны зарэгістраваў 941 міжнароднага назіральніка, у тым ліку 874 — ад міжнародных арганізацый і 67 — ад замежных дзяржаваў. Разам з прадстаўнікамі АБСЕ, Міжпарламенцкай асамблеі СНД, Еўрапейскай сеткі арганізацый па назіранні за выбарамі — ENEMO за выбарамі ва Украіне будуць назіраць 162 прадстаўнікі Міжнароднага саюза камсамольскіх арганізацый "Усесаюзны Ленінскі камуністычны саюз моладзі".