За выходныя ў Мінску зарэгістравана амаль 120 ДТЗ

У адным з іх загінула жанчына. Трагедыя адбылася 8 траўня прыкладна ў 22.15 на вуліцы Сурганава. 38-гадовы мужчына на "Вольва 460" наехаў на 39-гадовую жанчыну, якая пераязджала праезную частку на ровары па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Праз тры гадзіны веласіпедыстка сканала ў лякарні хуткай дапамогі.

Як інфармуе БелаПАН, у суботу-нядзелю ў сталіцы затрыманы 41 кіроўца, які быў нецвярозы за рулём аўто, а таксама 25 кіроўцаў, якія не мелі правоў на кіраванне транспартным сродкам.

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя таксама 157 пешаходаў-парушальнікаў.