За забойства сабакі жыхару Капыльшчыны пагражае пазбаўленне волі

31 траўня 39-гадовы жыхар вёскі Душава Капыльскага раёна Мінскай вобласці з хуліганскіх матываў палкай беспадстаўна збіў сабаку, які належыў пенсіянеру з Мінска. Пасля чалавек павесіў сабаку на дрэве ў двары пустуючага дома. Пасля правядзення праверкі ў дачыненні злачынцы распачатая справа па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (хуліганства). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне грамадскімі працамі, або штрафам, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.