Забарона на валютныя крэдыты ўдарыць па аўтамабільным рынку
Абмежаванні на выдачу крэдытаў у валюце павялічаць глыбіню падзення аўтамабільнага рынку. Пра гэта са спасылкай на меркаванні экспертаў паведамляе БелаПАН. Дылеры ўвесь час імкнуцца зрабіць аўтакрэдытаванне прывабным, прапануючы валютныя крэдыты пад 9-12%. Аднак, нягледзячы на гэта, доля продажаў аўтамабіляў з выкарыстаннем банкаўскага крэдыту сёлета знізілася да 10%. Абмежаванні на выдачу крэдытаў у валюце істотна знізяць попыт сярод гэтай катэгорыі спажыўцоў. А стаўкі па рублёвых банкаўскіх крэдытах пры цяперашнім узроўні інфляцыі наўрад ці будуць прывабнымі.
Паводле меркавання экспертаў, большыя шансы на тое, каб перажыць цяжкае становішча на рынку, маюць мульцібрэндавыя холдынгі і аўтамабільныя кампаніі, што кантралююць не менш за 1,5-2% рынку.
Паводле меркавання экспертаў, большыя шансы на тое, каб перажыць цяжкае становішча на рынку, маюць мульцібрэндавыя холдынгі і аўтамабільныя кампаніі, што кантралююць не менш за 1,5-2% рынку.