Забарону на наведванне лясоў знялі па ўсёй краіне
Забарона на наведванне лясоў знятая ва ўсіх рэгіёнах краіны, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”. Клас пажарнай небяспекі знізіўся, вялікай пагрозы распаўсюду агню ў лясах няма. У пачатку жніўня наведваць лясы забаранілі паўсюль, а таксама перанеслі тэрміны палявання на вадаплаўную дзічыну. Гэты захад, лічаць у Міністэрстве лясной гаспадаркі, сыграў вельмі важную ролю ў перадухіленні пажараў — сітуацыя не выйшла з-пад кантролю. Калі крыніцы загарання з’яўляліся, то іх даволі хутка ліквідавалі, прычым у большасці выпадкаў сіламі работнікаў лясной гаспадаркі. Пажарных выклікалі толькі ў 60 выпадках з 500.