Забойцам пухавіцкага "падпальшчыка" пагражае па 14 гадоў пазбаўлення волі
У Гомельскім абласным судзе ў панядзелак працягнуўся разгляд справы чатырох жыхароў вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёна, якія абвінавачваюцца ў наўмысным забойстве аднавяскоўца Мікалая Макарэвіча. Апошняга падазравалі ў здзяйсненні падпалаў у вёсцы. Дзяржаўны абвінаваўца палічыў цалкам даказанай віну дваіх абвінавачваных і запрасіў для іх пакаранне ў выглядзе 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яшчэ двое, у тым ліку 21-гадовая дзяўчына, якая раней ужо была асуджаная, абвінавачваюцца ў саўдзеле ў забойстве. Ім пагражае па 8 гадоў пазбаўлення волі.
У студзені 2009 года Аляксандр Лукашэнка публічна заступіўся за абвінавачваных і яны былі вызваленыя са следчага ізалятара пад хатні арышт, нагадвае БелаПАН.
У студзені 2009 года Аляксандр Лукашэнка публічна заступіўся за абвінавачваных і яны былі вызваленыя са следчага ізалятара пад хатні арышт, нагадвае БелаПАН.