Забойцу старых у Баранавічах асудзілі на 25 гадоў турмы
Забойца пенсіянераў у Баранавічах асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Суд прызнаў, што 39-гадовы неаднаразова судзімы ўраджэнец горада Маларыта (Брэсцкая вобласць) у лютым-сакавіку 2002 года зладзіў два наўмысныя забойствы, спалучаныя з разбоямі, і адзін замах на забойства з асобай жорсткасцю. Таксама ён учыніў яшчэ два разбойныя напады.
Усе гэтыя злачынствы рабіліся дзеля таго, каб завалодаць маёмасцю пацярпелых — старых жыхароў горада Баранавічы, адзначае БЕЛТА.
Усе гэтыя злачынствы рабіліся дзеля таго, каб завалодаць маёмасцю пацярпелых — старых жыхароў горада Баранавічы, адзначае БЕЛТА.