Забойцы “пухавіцкага падпальшчыка” жывуць пад хатнім арыштам і без аховы
Амаль месяц пасля канчатковага прысуду знаходзяцца пад хатнім арыштам двое забойцаў “пухавіцкага падпальшчыка”. Да таго ж міліцыя зняла пасты аховы з іх дамоў, паколькі хатні арышт не прадугледжвае кругласутачнай аховы асуджаных, паведамляе “Інтэрфакс”. Праваахоўнікі тлумачаць гэта тым, што ў іх няма рашэння суда пра змену
пакарання.
У РУЎС Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці паведамілі, што ў міліцыі няма прэтэнзій да паводзін асуджаных: яны рэгулярна тэлефануюць міліцыянтам, а праваахоўнікі не фіксавалі ніводнага парушэння з іх боку.
Міліцыянты таксама ўскосна пацвердзілі інфармацыю пра тое, што забойцы “пухавіцкага падпальшчыка” чакаюць амністыі.
Нагадаем, у красавіку суд прыгаварыў дваіх забойцаў да 5 і 3 гадоў пазбаўлення волі, яшчэ двух чалавек асудзілі да 2 і 5 гадоў абмежавання волі. У пачатку траўня Вярхоўны суд пакінуў прысуд у сіле.