Забойства зубра абышлося нямецкаму паляўнічаму ў 70 тысяч еўра

Паляўнічы з Германіі памылкова застрэліў у Белавежскай пушчы зубраня. Гэты інцыдэнт здарыўся ўчора на тэрыторыі Свіслацкага лясніцтва, паведамляе БЕЛТА.
Паляванне на зубра забароненае, аднак за грошы можна адстрэльваць аленяў і дзікоў. Менавіта за гэтымі трафеямі і прыехалі немцы.

Аднак паляўнічы выпадкова падстрэліў зубраня, якое выбегла раптоўна. Сваю віну немец прызнаў і кампенсаваў парку нанесеную шкоду.

Паляванне на зубра яму абышлося ў 70 тысяч еўра.