Зацверджаны новыя правілы пажарнай бяспекі ў лясах Беларусі

Новыя Правілы пажарнай бяспекі ў лясах Беларусі зацверджаныя пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі. У дзеянне яны будуць уведзены з 1 лістапада, паведамляе газета "Звязда". Правілы накіраваныя для вывучэння ўсім работнікам дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб'яднанняў. Генеральным дырэктарам аб'яднанняў даручана да 15 лютага 2011 года ўкамплектаваць пажарна-хімічныя станцыі і пункты супрацьпажарнага рыштунку сродкамі пажаратушэння ў адпаведнасці з мінімальным пералікам, што ўстаноўлены дадаткам да Правілаў.