Загадчыкаў могілак злавілі на хабары за “спрыяльнае” пахаванне

Пракурорская праверка выявіла шматлікія парушэнні з боку працаўнікоў могілак і спецкамбінатаў краіны. Высветлілася, што яны атрымліваюць хабар за аказанне паслуг па пахаванні і перапахаванні. Такія факты выяўленыя ў Віцебску, Рэчыцы, у Цэнтральным раёне Мінска. Па дадзеных фактах распачатыя крымінальныя справы.

Як паведаміў "Інтэрфаксу" прадстаўнік Генпракуратуры, наглядчыкі, загадчыкі могілкамі атрымлівалі, а часта і вымагалі грошы за адвядзенне месца для пахавання.