Загінуў старэйшы сын кіраўніка пуцінскай адміністрацыі

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, як перадае РБК, здарэнне адбылося ў момант, калі Іваноў купаўся з дачкой у моры, дзе тады былі высокія хвалі. Дзіця ўдалося выратаваць, а яе бацьку выратаваць не змаглі. 

Смерць 37-гадовага Іванова афіцыйна пацвердзіў расійскі банк ВЭБ, дзе ён працаваў намеснікам старшыні. 

У СМІ сын Іванова фігураваў у сувязі з дарожна-транспартным здарэннем у  траўні 2005 года. Тады на рэгуляваным пешаходным скрыжаванні ў Маскве аўтамабіль Volkswagen Bora збіў пенсіянерку Святлану Берыдзэ. Па звестках маскоўскай міліцыі, за рулём аўто быў Аляксандр Іваноў. Праз паўгода, у лістападзе 2005-га, справу спынілі. Следства прыйшло да высновы, што Іваноў быў цвярозы, хуткаці не перавышаў і не меў тэхнічнай магчымасці прадухіліць наезд на пешахода. Кіраўнік крамлёўскай адміністрацыі Сяргей Іваноў заяўляў, што не аказваў ціск на следства.

Фота — ria.ru