Захараў вызначыўся са складам зборнай Беларусі на снежаньскія матчы

У сярэдзіне наступнага месяца, 17 і 18 снежня, беларуская нацыянальная хакейная зборная правядзе два спарынгі ў Славакіі. 17 снежня наша каманда згуляе са славакамі, а 18-га сустрэнецца са зборнай Швейцарыі, нагадвае "Прессбол". Галоўны трэнер беларусаў Міхаіл Захараў адабраў на гэтыя матчы наступных хакеістаў:

Брамнікі: Андрэй Мезін, Віталь Коваль (абодва – "Дынама-Мінск"), Ігар Брыкун ("Гомель").

Абаронцы: Андрэй Антонаў, Уладзімір Дзянісаў (абодва – "Дынама-Мінск"), Андрэй Башко, Аляксандр Радзінскі, Аляксандр Сырэй, Вадзім Сушко (усе — "Шахцёр"), Андрэй Коршунаў ("Металург"), Іван Усенка ("Гомель"), Алег Лявонцьеў, Сяргей Ярковіч (абодва — "Юнацтва"), Віктар Косцючонак ("Спартак"), Мікалай Стасенка ("Амур").

Нападнікі: Алег Антоненка, Сяргей Задзеленаў, Андрэй Міхалёў, Андрэй Стась, Павел Развадоўскі, Дзмітры Мялешка, Яраслаў Чупрыс (усе — "Дынама-Мінск"), Аляксандр Кулакоў ("Шахцёр"), Аляксандр Бараўкоў, Канстанцін Захараў, Арцём Сянькевіч (усе — "Юнацтва"), Аляксей Калюжны ("Дынама" Масква), Канстансцін Кальцоў ("Салават Юлаеў"), Аляксей Угараў (МУС), Сяргей Дзямагін ("Нафтахімік").