Заклікаюць на плошчу і адгаворваюць ісці туды адначасова - праз CМС
Другая за суткі хваля рассылкі СМС-паведамленняў ідзе ў Беларусі. Гэтым разам аўтары паведамлення заклікаюць не ісці на акцыю пратэсту на Кастрычніцкую плошчу.
Нагадаем, СМС-агітацыя за байкот, выхад на плошчу, а цяпер і за тое, каб туды не ісці, распачалася ў сярэдзіне верасня і вядзецца па сёння.
"Шаноўныя сябры! Палатка ўжо прызнаная. Нашая прысутнасць на Площы Каліноўскага не мае сэнсу". (Захаваны правапіс арыгіналу.)
"Браты і сёстры! АМАП атрымаў загад аб збіцці ўсіх, хто прыйдзе на Плошчу 28 верасня ў 20.00".
"Лукашэнка пазбавіў ільгот. Выхад адзін - байкот!".
"Твой голас будзе пачуты толькі на плошчы 28 верасня. Менск, Кастрычніцкая плошча, 20.00".
Гэтыя і іншыя паведамленні атрымалі тысячы абанентаў сотавай сувязі ў Беларусі. Звязацца з аўтарамі паведамленняў не ўдаецца.