Законнасць утварэння ўчастковых выбарчых камісій ЦВК не разглядалася

Цэнтральная выбарчая камісія не пагадзілася ўключыць пытанне праверкі законнасці ўтварэння ўчастковых выбарчых камісій у павестку свайго ўчорашняга пасяджэння. Ініцыятыва зыходзіла ад прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый, якія з'яўляюцца сябрамі ЦВК з правам дарадчага голасу, інфармуе БелаПАН.   Нагадаем, дэмакратычныя сілы сведчаць, што некаторыя ўчастковыя камісііі ствараліся з грубымі парушэннямі. І разгляд ЦВК гэтага пытання мог бы садзейнічаць правядзенню ў Беларусі свабодных выбараў.

Аднак старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што камісія ніколі не разглядала такія абагульняючыя пытанні. Паводле яе словаў, зрабіць гэта і не рэальна, бо давялося б праверыць парадак утварэння 6523 участковых камісій і 110 акруговых.