Закрыццём офіса Беларусь разлічвае інтэнсіфікаваць супрацоўніцтва з АБСЕ
Закрыццё офіса АБСЕ ў Мінску не азначае зніжэння ўзроўня ўзаемадзеяння з гэтай арганізацыяй, насупраць Беларусь разлічвае на інтэнсіфікацыю супрацоўніцтва.
Пра гэта заявіў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле яго словаў, Беларусь "плануе развіваць усебаковае супрацоўніцтва ва ўсіх кірунках праграмы дзеянняў". Як адзначыў прэс-сакратар, пра тое, што такое супрацоўніцтва захоўваецца, сведчыць прысутнасць назіральнікаў ад АБСЕ на судовых працэсах у Мінску над прадстаўнікамі апазіцыі.