Закрыты суд над экс-пракурорам Міхаілам Снегіром пачнецца 10 жніўня
Судовы працэс па справе экс-пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра пачнецца 10 жніўня ў закрытым рэжыме. Як нагадвае "Інтэрфакс", следства выставіла Міхаілу Снегіру абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (арт. 424), хабар (арт. 430) і захоўванне боепрыпасаў (арт. 295).
На нарадзе 13 лістапада 2008 года кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка агучыў інфармацыю, датычную незаконнага набыцця Снегіром кватэры ў Мінску і будаўніцтва дарагога катэджа.
14 лістапада 2008 года была распачатая крымінальная справа па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі супрацоўнікамі органаў пракуратуры, па ім праходзіў і Міхаіл Снягір. Неўзабаве ён быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА у Мінску.