Замест кветак віцяблянам прапануюць… піва (фота)

Пятнаццаці індывідуальным прадпрымальнікам, што ўжо больш як 20 год гандлююць кветкамі на вуліцы Леніна ў Віцебску, загадана тэрмінова ачысціць тэрыторыю. Падрабязнасці распавядае нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“Гаспадарам кветкавых шапікаў гарвыканкам паведаміў, што яны павінны сыйсці ў тэрмін да 8 кастрычніка. Потым ўлады злітасцівіліся і дазволілі кветачнікам дапрацаваць да канца месяца.

Новага месца для размяшчэння шапікаў прадпрымальнікам не прапанавалі. У прыватных размовах чыноўнікі раюць жанчынам уладкавацца прадавачкамі ў кветкавыя крамы”.


Як даведалася нашая карэспандэнтка, месца, дзе знаходзіцца кветкавы міні-рынак, спатрэбілася пад будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра фірмы "Марка". Замест кветак жыхары горада будуць мець піўны рэстаран.




Фота аўтара