Замест медцэнтра жыхары-мітынгоўцы патрабуюць паставіць помнік Прытыцкаму
Жыхары дома №48 па вуліцы Прытыцкага ў Мінску, якія ад пятніцы змагаюцца супраць будаўніцтва медцэнтра пад сваімі вокнамі, вынайшлі новы аргумент да раённых чыноўнікаў. Баючыся, што зараз ім удасца адстаяць апошні лапік зялёнай зоны ў
наваколлі, але праз час будоўля адновіцца, яны патрабуюць паставіць на
гэтым месцы помнік Сяргею Прытыцкаму, у гонар якога была названая
вуліца.
“Людзі плануюць хадайнічаць перад адміністрацыяй, ― кажа жыхарка дому Ірына, ― і ў першую чаргу падключаць сюды ўдзельнікаў вайны, якія пражываюць у нашым доме, з просьбай паставіць тут помнік Сяргею Прытыцкаму. А таксама зрабіць тут зону адпачынку – бо ні дзецям, ні пенсіянерам, ні ўдзельнкіам вайны няма дзе прытуліцца, наш двор не дае магчымасці для гэтага”.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, пасля стыхійнага мітынгу жыхароў дома будаўніцтва медцэнтра было часова прыпыненае.
ДАВЕДКА ЕЎРАРАДЫЁ
Сяргей Восіпавіч Прытыцкі (1913-1971) – дзяржаўны і палітычны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў падполля і партызанскага руху ў гады Вялікай айчыннай вайны. Вуліца ягоным іменем названая ў 1971 годзе, у год смерці.
Чытайце таксама:
Мітынг у Мінску: жыхары пратэстуюць супраць будаўніцтва пад вокнамі (фота)
Стыхійны мітынг мінчукоў прыпыніў будаўніцтва медцэнтра