Замест прыняцця парадку дня на з'ездзе выслухалі справаздачу Баршчэўскага
У сталічным Палацы культуры Трактарнага завода ў суботу праходзіць з'езд Партыі БНФ, на якім мусіць быць абранае новае кіраўніцтва. Традыцыйна на падобных з'ездах найперш зацверджваецца парадак дня. Аднак старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі чамусьці настаяў на тым, каб спачатку заслухаць справаздачы старшыні і намеснікаў. Узніклі спрэчкі, але Баршчэўскі свайго дамогся. У сваім выступе Лявон Баршчэўскі завуалізавана выказаўся ў падтрымку аднаго з прэтэндэнтаў на пасаду старшыні партыі — Віктара Івашкевіча. Таксама ён адзначыў, што з'езд мусіць прыняць рашэнне пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах і заклікаў выбраць "свайго" кандыдата.
Баршчэўскі раскрытыкаваў Юрася Губарэвіча, бліжэйшага паплечніка Аляксея Янукевіча (яшчэ аднаго прэтэндэнта на пасаду старшыні партыі). Гаворачы пра свае паездкі па рэгіёнах, старшыня Партыі БНФ адзначыў, што ніводную з іх не арганізоўваў намеснік старшыні па рэгіянальнай палітыцы Губарэвіч.
Адзначым таксама, што, паводле звестак старшыні мандатнай камісіі з'езда Ўладзіміра Лабковіча, у працы з'езда ўдзельнічае 323 дэлегата з 373 вылучаных.