Замест выпуску сваіх мабільнікаў у Мастах будуць збіраць кітайскія
Мабільны тэлефон на Мастоўскай сельгастэхніцы плануецца збіраць з кітайскіх камплектуючых. У ім акрамя асноўных паслугаў мабільнага тэлефону на зваротным баку будзе размешчана кнопка SOS. Пасля націску на яе ўключыцца гучны сігнал сірэны і на некалькі загадзя вызначаных тэлефонных нумароў адправіцца тэкставае паведамленне з просьбай аб дапамозе. Акрамя Кітая мабільныя тэлефоны з такім жа дызайнам і такімі ж тэхнічнымі характарыстыкамі збіраюцца ў Расіі, Польшчы, Латвіі і шэрагу іншых краінаў. Раней кіраўніцтва мастоўскага прадпрыемства сцвярджала, што іх мабільны тэлефон будзе ўнікальным.
У Польшчы такі тэлефон называецца myPhone 1050 simply і каштуе 199 злотых (68 долараў).
Глядзі таксама:
"Мастоўская сельгастэхніка" прадставіла свой сотавы тэлефон (Фота)
Мастоўская сельгастэхніка стварыла ўнікальны мабільны