Замест выстаўнага цэнтра "Белэкспа" зробяць паркінг, а з 2-й клінікі — гатэль
Нацыянальнаму выстаўнаму цэнтру "Белэкспа" (былая ВДНГ), што на вуліцы Янкі Купалы, шукаюць новае месца. На тэрыторыі, дзе цяпер знаходзіцца цэнтр, плануецца пабудаваць паркінг на 650-700 машынаў. Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", квартал ад левага берага Свіслачы да вуліцы Янкі Купалы лічыцца тэрыторыяй гістарычнай забудовы. Таму будаўніцтва паркінгу будзе ўвязана з рэканструкцыяй размешчанай побач 2-й гарадской клінічнай лякарні: яе тры будынкі маюць статус культурнай спадчыны. Іх захаваюць, але нададуць цалкам іншую функцыю. Мяркуецца, што тут будуць аб'екты гатэльнага сэрвісу.
Акрамя таго, праз раку Свіслач перакінуць два пешаходныя масты. Яны звяжуць гэтую частку гістарычнай забудовы з Верхнім горадам.
Акрамя таго, праз раку Свіслач перакінуць два пешаходныя масты. Яны звяжуць гэтую частку гістарычнай забудовы з Верхнім горадам.