Замежнікам на Гульнях у Пекіне абмежавалі абмен валюты
Замежныя грамадзяне, якія прыбываюць на Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў гарады Кітаю, за ўвесь перыяд знаходжання ў краіне змогуць памяняць у мясцовых банках сумы, якія ў эквіваленце не перавышаюць 50 тысяч долараў. Пра гэта паведаміла Дзяржупраўленне валютнага кантролю КНР. Гэтае
распараджэнне ўступае ў сілу з 8 ліпеня, абмежаванні будуць знятыя 17
кастрычніка.
Пры абмене замежнай валюты на кітайскія юані неабходна прад'явіць пасведчанне асобы. У тым выпадку, калі кліенту неабходна правесці аперацыю на суму, якая перавышае 50 тысяч долараў, то ён абавязаны прадаставіць цэлы пакет дакументаў.
ИТАР-ТАСС паведамляе, што дадзеныя меры накіраваныя на ўсталяванне больш жорсткага кантролю за правядзеннем валютных аперацый у краіне.