Замежныя букмекеры не вераць у перамогу Беларусі на Еўрабачанні

Пра гэта сведчыць аналіз ставак, праведзены БелаПАН. Як вядома, чым вышэйшы каэфіцыент стаўкі на таго ці іншага ўдзельніка, тым меней букмекеры разлічваюць на яго перамогу. Пры прыёме ставак на праходжанне кваліфікацыі і перамогу ў першым паўфінале “Еўрабачанн” Беларусь знаходзіцца ў канцы рэйтынгаў такіх кантор, як WilliamHill, Parimatch, "Марафон”.



Так, напрыклад, WilliamHill прымае стаўкі на праходжанне кваліфікацыі беларускім удзельнікам з каэфіцыентам 2. Пры гэтым у Румыніі каэфіцыент 1,03, у Нарвегіі — 1,08, у Грэцыі — 1,07. Вышэйшы, чым у Беларусі каэфіцыент толькі ў Македоніі (2,87) і Грузіі (4,33).


Букмекерская кантора Parimatch таксама больш схіляецца да таго, што Тэа не выйдзе ў фінал “Еўрабачання”, і прымае стаўкі з каэфіцыентам 1,9 на выхад беларуса ў фінал і 1,8 — на пройгрыш.



“Марафон” прымае стаўкі на праходжанне кваліфікацыі з каэфіцыентам 2,26, на пройгрыш — 1,65.



У цэлым усе тры букмекерскія канторы сёлета ставяць на перамогу на “Еўрабачанні” спевака Aram MP3 з Арменіі.