Замежныя кампаніі гатовыя ўкласці ў будаўніцтва ў Мінску каля 1 млрд долараў

Каля 1 мільярда долараў інвестуюць замежныя кампаніі ў будаўніцтва буйных аб’ектаў у Мінску. Пра гэта заявіў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Нікіцін. Паводле яго, сёлета адзначаны “ўсплёск інвестыцыйнай актыўнасці з боку замежных кампаній, якія гатовыя ўкладваць буйныя сродкі ў будаўніцтва гатэляў, дзелавых цэнтраў і жылля ў Мінску”.

Гэтыя праекты пачнуць рэалізоўвацца ўжо ў 2008 годзе. Напрыклад, іранская кампанія пабудуе гатэль каля Нацыянальнай бібліятэкі, ліванскія інвестары – шматфункцыянальны комплекс па вуліцы Смаленскай, інвестары з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, магчыма, пабудуюць гасцінічны комплекс каля стадыёна “Дынама”.

Інтэрфакс