Замяталіну не падоўжаны кантракт на “Беларусьфільме”

Крыху нечаканай ахвярай беларускай сістэмы наймання стаў дырэктар кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Замяталін. Міністэрства культуры проста не падоўжыла з ім кантракт.  Калектыў кінастудыі спрабаваў заступіцца за Ўладзіміра Пятровіча. Як распавялі “Камсамолцы” супрацоўнікі “Беларусьфільма”, яны сабралі подпісы ў падтрымку папярэдняга дырэктара і маюць намер звярнуцца з адпаведным хадайніцтвам у Міністэрства культуры.

Замяталін кіраваў нацыянальнай кінастудыяй апошнія 4 гады. Да гэтага займаў розныя адказныя пасады, у тым ліку першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Узнагароджаны часцю медалямі “За бездакорную службу”.