Занкавец застаецца галоўным трэнерам хакейнай зборнай
Выступленне нашай каманды на чэмпіянаце свету прызналі здавальняючым і вырашылі ўвесці для трэнераў заробак, бо раней яны працавалі на грамадскіх пачатках. Выканкам Федэрацыі хакея Беларусі прызнаў выступленне нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Германіі задавальняючым, нягледзячы на тое, што задачы, якія стаялі перад камандай, выкананыя не былі. За такую рэзалюцыю прагаласавала 11 чалавек. Толькі 5 выказаліся за тое, каб прызнаць вынікі, якіх дасягнула зборная Беларусі, нездавальняючымі.
Яўген Ворсін: "Задачу па выхадзе ў плэй-оф мы не выканалі. Гэта мусіць быць напісана ў першым абзацы нашай ацэнкі яе гульні. Але працу трэнерскага штаба са зборнай, тое, што зроблена для амаладжэння каманды, варта адзначыць”.
Выканкам захаваў за Эдуардам Занкаўцом пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай па хакеі. Сам Занкавец падчас сваёй справаздачы даў выступу каманды падвойную ацэнку:
Эдуард Занкавец: “Для аптымістаў ацэнка - чатыры з мінусам. Для песімістаў - тры з плюсам...”
Сябры выканкама таксама выказаліся за тое, каб заключыць з удзельнікамі трэнерскага штаба кантракты, у якіх былі б прапісаныя іх абавязкі і заахвочанні. Для гэтага ў структуры федэрацыі для кожнага трэнера трэба ўвесці стаўкі, пад якія пакуль што няма грошай. Пакуль жа трэнеры зборнай маюць толькі кантракты са сваімі клубамі, а са зборнай працуюць на грамадскіх пачатках.