Запіс фанаграмы Аляхно для Еўрабачання будзе праходзіць у Фінляндыі

Менавіта ў Фінляндыі спявак атрымае першыя урокі англійскай мовы і здыме кліп.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Аляксандр Ціхановіч:

“У Фінляндыі мы будзем рыхтаваць фанаграму. Там жа зробім і рэмікс на гэтую песню. Будзем займацца іміджам і здымкамі кліпу. Кліп будзе цалкам гатовы ўжо 15 сакавіка”.

Вядуцца працы і над нумарам. Хто ім будзе займацца пакуль невядома. Займацца ім прапанавана спецыялістам з Нарвегіі, Полшчы, Германіі. Чыя ідэя будзе лепшай – таму і аддадзуць перавагу.