Зарэгістраваць свой шлюб у "Дзень трох дзясятак" жадаюць адзінкі

Пра гэта Еўрарадыё распавяла начальніца Палаца шлюбаў Надзея Рэвуцкая. Гэта тлумачыцца тым, лічыць яна, што 10 кастрычніка прыпала на нядзелю, і людзям у панядзелак трэба ісці на працу. Рэвуцкая: "Я разумею, што гэта нейкая прыгожая дата. Вось 07.07.07 быў такі “бум” - як бы шчаслівая лічба. 08.08.08 быў, напэўна, таму што была Алімпіяда. Кітайцы яшчэ напрарочылі, што лічба 8 бясконцая, і што будзе бясконцае шчасце. Можа, таму раней было больш. А потым усё… 09.09.09 вось адзін Саладуха рэгістраваўся. А зараз тры пары".

У іншых ЗАГСах Мінску таксама колькасць заяваў на гэты дзень не вялікая. Так, у ЗАГСе Маскоўскага раёна прызначаны адзін шлюб, а ў Фрунзенскім - ніводнага.