Заробак камунальшчыкаў будзе залежыць ад колькасці неплацельшчыкаў
Заробак працаўнікоў Жыллёва-камунальнай гаспадаркі будзе залежыць ад колькасці неплацельшчыкаў сярод жыхароў. На такі эксперымент пайшлі камунальныя службы Віцебшчыны, каб саўладаць з запазычанасцямі за камунальныя паслугі.
Як паведамляе "Народная газета", камунальшчыкі таксама змянілі прынцып налічэння прэмій кіраўнікам жыллёвых службаў. Яны будуць залежыць ад колькасці і разнастайнасці платных паслугаў, якія дадзеная арганізацыя аказвае жыхарам свайго дома ці раёна.
За паўгода пратэрмінаваная запазычанасць жыхароў Віцебскай вобласці прадпрыемствам ЖКГ узрасла да 7,6 млрд рублёў. Большасць неплацельшчыкаў жыве ў Аршанскім, Віцебскім, Шумілінскім і Сенненскім раёнах, а таксама ў Оршы і Віцебску.