Заробак медычных працаўнікоў у Беларусі будзе павышацца
Павышэнне заробкаў медычным працаўнікам абяцае міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко. Аднак у 2008 годзе пашчасціць толькі асобным катэгорыям медпрацаўнікоў,
найперш вузкіх спецыяльнасцяў. Цяпер міністэрства аховы здароўя і
міністэрства працы і сацыяльнай абароны распрацоўваюць пакет адпаведных
дакументаў.
Таксама міністр адзначыў, што сярэднямесячны заробак медпрацаўнікоў па рэспубліцы летась склаў 596 тысяч рублёў, інфармуе “Інтэрфакс”.
Таксама міністр адзначыў, што сярэднямесячны заробак медпрацаўнікоў па рэспубліцы летась склаў 596 тысяч рублёў, інфармуе “Інтэрфакс”.