Заробкі хакеістаў мінскага "Дынама" не будуць сакрэтам для заўзятараў
У новым сезоне кіраўніцтва хакейнага клуба "Дынама-Мінск" апублікуе заробкі сваіх гульцоў. Пра гэта паведаміў старшыня Федэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь Уладзімір Навумаў. Як нагадвае БЕЛТА, такая практыка даўно існуе за акіянам — у клубах НХЛ, і кіраўніцтва Кантынентальнай хакейнай лігі таксама ідзе па гэтым шляху. А вось што датычыць камандаў — удзельніц чэмпіянату Беларусі, то яны таксама маюць права абвясціць сумы заробкаў гульцоў. Але, на думку кіраўніка беларускага хакея, нашы клубы наўрад ці стануць гэта рабіць.
Ён таксама паведаміў, што розніца паміж заробкамі хакеістаў сталічнага "Дынама" і іншых беларускіх камандаў даволі вялікая. Па словах Уладзіміра Навумава, у гэтым няма нічога дзіўнага, бо ўзровень КХЛ і чэмпіянату Беларусі таксама істотна адрозніваецца.