Заслугі Планта ў галіне кантры адзначаны прэміяй CMT Awards
Франтмэн Led Zeppelin Роберт Плант атрымаў прэмію амерыканскага
телеканала Country Music Television за сумесную працу з
кантры-спявачкай Элісан Крос – песню «Gone, Gone, Gone (Done Moved On)». Цырымонія ўручэння CMT Awards адбылася 14 красавіка.
У сваёй прамове Плант заявіў, што атрыманне гэтай узнагароды з'яўляецца для яго "асаблівай прывідегіяй". Таксама ён падзякваў удзельнікам Led Zeppelin за цудоўныя ўспаміны, якія засталіся ў яго ад працы ў гэтым гурце ў 1970-х гадах, а Крос – за новы кар'ерны ўзлёт, які пачаўся з іх супрацоўніцтва.
Нагадаем, што сумесны альбом Роберта Планта і Элісан Крос «Raising Sand», куды ўвайшла вышэйзгаданая песня, убачыў свет у кастрычніку мінулага года.
Дыск стартаваў з другога радка хіт-парада Billboard Top 200, і дагэтуль не зніжаўся ніжэй за 40 пазіцыю.
Што тычыцца непасрэдна «Gone, Gone, Gone (Done Moved On)», то кампазіцыя прынесла музыкам прэмію «Грэмі» ў намінацыі «Лепшы вакальны поп-дуэт». Прычым для рокера гэта была першая ўзнагарода пасля шматлікіх намінацый, у той час, як у калекцыі кантры-спявачкі налічваецца ўжо 21 «грамфончык».
19 красавіка музыканты пачынаюць сумесны тур Raising Sand World Tour, які стартуе ў Луісвіле, штат Кентукі.
Фота: www.marielmusic.ru