Заснавальнікаў “Руху “За Свабоду” выклікаюць у аддзелы па ідэалогіі
Удзельнікаў устаноўчай канферэнцыі “Руху “За Свабоду” па ўсёй Беларусі выклікаюць у аддзелы па ідэалогіі раённых выканкамаў і ва ўпраўленні юстыцыі. Чыноўнікі просяць актывістаў даць пісьмовыя тлумачэнні і пацвердзіць свой удзел ва ўстаноўчай канферэнцыі руху, якая праходзіла 20 траўня ў Гродне.
Па словах каардынатара аб’яднання па Гомельскай вобласці Уладзіміра Кацоры, абласное ўпраўленне юстыцыі атрымала спісы заснавальнікаў па вобласці ад Мінюста і цяпер праводзіць па кожным праверку.
Прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча