Затрымалі ўдзельніка "Працэсу 14-ці" Аляксандра Баразенку
Моладзевага актывіста Аляксандра Баразенку арыштавалі ў Мінску пасля святкавання Дня Волі. 25 сакавіка каля 22 гадзінаў у кватэру, дзе жыве хлопец, прыйшлі міліцыянты ў суправаджэнні інспектара крымінальна-выканаўчай інспекцыі Кісяля. Яны заявілі, што апазіцыянер парушае парадак адбыцця пакарання і арыштавалі яго.
Апазіцыянера павезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна. На думку адваката Паўла Сапелкі, верагодней за ўсё, Баразенку вынесуць папярэджанне. Гэта будзе другое папярэджанне за апошнія тры дні. Пасля трэцяга папярэджання яго чакае новае пакаранне, магчыма, у выглядзе пазбаўлення волі.
Нагадаем, што два дні таму інспектар Кісель збіў Аляксандра Баразенку, які прыйшоў у міліцыю на чарговую праверку, і вынес яму незаконнае папярэджанне. Акрамя таго, інспектар змяніў графік праверак такім чынам, што хлопец не зможа працягваць працаваць на ранейшым месцы.
У канцы 2008 года Аляксандр Борозенко быў прысуджаны да аднаго году абмежавання волі за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 года, нагадвае "Хартыя'97".