Затрыманага каля будынка КДБ Мікіту Валодзіна пакаралі штрафам

Суддзя Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня не дазволіла сваякам і сябрам Валодзіна знаходзіцца ў судовай залі. Выключэнне зрабілі толькі для адвакатаў.


Нагадаем, што агулам падчас акцыі беларускай апазіцыі ў будынка КДБ былі затрыманы 22 чалавекі. 20 затрыманых на мітынгу ў Мінску адпушчаны без абвінавачванняў. Па словах міліцыянтаў, з імі "праведзена прафілактычная гутарка", , паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".