Затрыманы кіроўца, пад коламі аўтамабіля якога загінула дзяўчынка
61-гадовы мінчук на аўтамабілі "Форд Фокус" збіў яе на нерэгуляваным пешаходным пераходзе ў Мінскім раёне.
8-гадовая дзяўчынка пераходзіла дарогу, ішла перад сваёй маці. Яна памерла ў "хуткай" ад атрыманых траўмаў.
Трагічнае здарэнне адбылося на 23-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Мікашэвічы. Ужо распачатая крымінальная справа па артыкуле "Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека". Падазраваны затрыманы, праводзіцца расследаванне, інфармуе БЕЛТА.