Затрыманыя прайдзісветы, якія “зараблялі” на аварыях на дарогах
Крымінальны “квартэт” затрыманы праваахоўнікамі беларускай сталіцы. На працягу двух гадоў чатыры прайдзісветы ва ўзросце ад 26 да 39 гадоў “зараблялі” вялікія грошы на інсцэніроўках дарожна-транспартных здарэнняў. Паведамляецца, што аферысты нанеслі страхавым арганізацыям страты на суму
больш за 51 мільён рублёў і 26 тысяч долараў. На іх “рахунку” 6
інсцэніровак ДТЗ і 2 злачынствы, якія ўчыняліся ў сталіцы і Мінскай
вобласці.
Цяпер ідуць пошукі саўдзельнікаў затрыманых, паведамляе газета “Звязда”.
Цяпер ідуць пошукі саўдзельнікаў затрыманых, паведамляе газета “Звязда”.