Затрыманыя ўсе злачынцы, якія абстралялі беларускіх памежнікаў

Беларускія памежнікі затрымалі злачынцаў, якія абстралялі іх у Маларыцкім раёне ўначы 20 чэрвеня. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка. Нагадаем, што зламыснікі на двух аўтамабілях перакрылі дарогу нараду памежнікаў. Вось што распавёў Аляксандр Цішчанка:

Цішчанка: “Былі зробленыя два стрэлы ў паветры з паляўнічай стрэльбы. Група паспрабавала ўцячы. Былі арганізаваныя пошукавыя мерапрыемствы — і ўсе былі затрыманыя, у тым ліку быў знойдзены транспарт”.

На зламыснікаў распачалі крымінальную справу: пакуль што іх вінавацяць у хуліганстве. На ўчастку ўзмацнілі памежны кантроль і паведамілі пра здарэнне ўкраінскаму боку.

Памежнікі, як кажа Аляксандр Цішчанка, мяркуюць, што затрыманая група прыкрывала кантрабанду. Акурат на гэтым участку памежнікі некалькі разоў ужо затрымлівалі кантрабанду на вялікія.

Таксама ў гэтыя выхадныя былі затрыманыя 35 безакцызных пачкаў цыгарэт, якія хутчэй за ўсё з'яўляюцца фальсіфікатам.

Па словах кіраўніка прэс-службы Памежнага камітэта, апошнім часам дзеянні кантрабандыстаў набываюць усё больш арганізаваную форму. Таму памежнікі разам з міліцыянтамі будуць узмацняць кантроль у памежных раёнах.