Затрыманыя вандалы, якія нядаўна наведалі сталічны музей валуноў

Затрыманыя трое вандалаў, які знішчылі пляцоўку адпачынку каля сталічнага музея валуноў. Двое з іх раней ужо былі асуджаныя.  Нагадаем, дзве альтанкі не падлягаюць аднаўленню, тры былі моцна пашкоджаныя, ланцугі арэляў парваныя. Паводле папярэдніх падлікаў, страты склалі больш за сем мільёнаў рублёў.

Затрыманыя тлумачаць свае дзеянні неабходнасцю распаліць агонь у мангале, дзеля чаго яны і шукалі дровы.

Мінск-навіны