Затулін: Пуцін перадасць пераемніку адносіны з Беларуссю ў найлепшай форме
На наступным тыдні ў Беларусь плануе прыехаць Уладзімір Пуцін. Нагадаем, што сёлета гэта першая сустрэча Пуціна і Лукашэнкі. Чаго варта чакаць ад прыезду Пуціна?
Сустрэча будзе важнай для абодвух бакоў і паспрыяе прарыву ў беларуска-расійскіх адносінах, упэўнены дэпутат Дзярждумы, кіраўнік інстытута краін СНД Канстанцін Затулін:
“Расійскі прэзідэнт ужо даволі даўно не наведваў Беларусь, і мне падаецца, што гэтая сустрэча будзе насіць вельмі важны характар. Пуцін пакідае сваю пасаду ў сакавіку, а магчыма, і раней, і ён, як мне падаецца, хацеў бы перадаць свайму пераемніку дзяржаву і адносіны з іншымі дзяржавамі ў найлепшай форме”.
Затулін узгадвае, што доўгі час прэзідэнты не маглі знайсці агульнай мовы, таму гэтая сустрэча – апошні шанец штосьці змяніць. Эксперт падкрэсліў, што для Лукашэнкі наладзіць стасункі з Пуціным важна, бо Пуцін не проста сыходзячы прэзідэнт, а асоба, якая працягвае вызначаць усё ў расійскай палітыцы:
“Варта ўлічваць, што Пуцін не проста сыходзіць у небыццё. Ён, натуральна, застаецца ў палітыцы і, вельмі верагодна, праз некаторы час, напрыклад, праз дазволены паводле Канстытуцыі тэрмін, а магчыма і раней, ён вернецца на самы высокі пост у дзяржаве.
Лукашэнка будзе сустракацца не проста з сыходзячым прэзідэнтам, а з прэзідэнтам, які – сыходзіць ён ці застаецца – працягвае вызначаць усё ў расійскай палітыцы”.
Нагадаем, што апошні раз прэзідэнты Беларусі і Расіі сустракаліся ў снежні 2006 года.