Заўтра фіналісты конкурса імя Ул. Караткевіча прэзентуюць кніжку
20 чэрвеня ў музеі Максіма Багдановіча, што ў Траецкім прадмесці горада Мінска адбудзецца літаратурная акцыя “Групавы партрэт з Караткевічам”. У рамах імпрэзы будзе прэзэнтаваны зборнік пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя У. Караткевіча “Групавы партрэт з Бабай Броняй”.
Андрэй Хадановіч паведамляе, што ў акцыі возьмуць удзел Баба Броня, Алеся Башарымава, Алесь Сушчэўскі, Алена Пятровіч, Павел Свярдлоў, Павел Анціпаў, Соф’я Марозава, Яўгенія Манцэвіч ды іншыя маладыя літаратары. Спецыяльны госць імпрэзы – гурт “band_a”.
"Камандаваць парадам" будуць Ганна Кісліцына і Андрэй Хадановіч. Пачатак імпрэзы ў 18.00.
Уваход вольны.