Заўтра ў Беларусь прыбудзе памочнік Дзяржсакратара ЗША

Памочнік Дзяржсакратара ЗША Томас Меліа наведае Беларусь з візітам 22—25 студзеня.  Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе амбасады ЗША ў Мінску. Мэты і праграма візіту пакуль не каментуюцца.