Заўтра ў Беларусь прыйдуць навальніцы і шквалісты вецер
У бліжэйшыя суткі, 28 ліпеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з распагоджаннямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, а ў асобных раёнах - моцныя залевы. Як перадае БелаПАН, тэмпература паветра ўначы 16—22°С, удзень - ад +22°С па паўднёвым захадзе да +34°С па паўночным усходзе. 29 ліпеня сіноптыкі прагназуюць яшчэ большае пахаладанне, і таксама хмарнае з распагоджаннямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, па ўсходняй палове месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, днём месцамі па ўсходзе магчымы град. Тэмпература паветра ўначы 13—20°С, удзень 18—25°С, па ўсходзе да 28°С.
Дажджы прыпыняцца 30 ліпеня. Яны застануцца толькі на Брэстчыне. Тэмпература паветра ўначы 11—17°С, днём 22—29°С.
Дажджы прыпыняцца 30 ліпеня. Яны застануцца толькі на Брэстчыне. Тэмпература паветра ўначы 11—17°С, днём 22—29°С.