Заўтра ў Мінску будзе абмежаваны рух транспарту на некаторых вуліцах

У сувязі з візітам прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса 23 ліпеня ў Мінску будзе часова абмежаваны рух на некаторых вуліцах.

Як паведамляе прэс-служба мінскай ДАІ, з 10.30 да 16.30 гадзін будзе абмежаваны рух па Мінскай кальцавой аўтадарозе, праспекце Пераможцаў, праспекце Незалежнасці і вуліцы Леніна. З 12.00 да 13.45 закрываецца рух для ўсіх відаў транспарту па вуліцы Захарава (ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Смаленскай) і па вуліцы Першамайскай (ад вуліцы Купалы да вуліцы Чапаева).

БелаПАН